Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 2026 год пачаўся з спаду валавога ўнутранага прадукту

Будынак МАЗ у Менску. Архіўнае фота
Будынак МАЗ у Менску. Архіўнае фота

ВУП Беларусі ў студзені 2026 году ўпаў на 1,2 працэнта ў параўнаньні з студзенем мінулага году.

Як паведамляе Белстат, у студзені 2026 году ў параўнаньні з студзенем 2025-га ВУП Беларусі зьнізіўся на 1,2%, а аб’ём грузаперавозак у студзені 2026 году зьнізіўся на 0,5%.

ВУП паменшыўся з прычыны істотнага спаду ў прамысловасьці. У студзені сёлета аб’ёмы вытворчасьці ў параўнаньні з студзенем 2025 году зьнізіліся на 3,4%, пры чым у апрацоўчай галіне — на 7,5%.

У другой палове 2025 году прамысловасьць Беларусі таксама працавала з адмоўнай дынамікай — 98,2% да 2-га паўгодзьдзя папярэдняга году. Правал у апрацоўчай прамысловасьці ставіць пад сумнеў урадавы прагноз росту ВУП у 2026 годзе на 2,8%.

Эўразійскі банк разьвіцьця спрагназаваў прырост беларускай эканомікі ў 2026 годзе на 1,8% дзякуючы інвэстыцыйным праектам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG