У сьпіс «экстрэмістаў» улады дадалі яшчэ 20 чалавек
- Павел Бессараб — 29 гадоў
- Канстанцін Бойка — 55 гадоў
- Міхаіл Букатка — 45 гадоў
- Ілона Гарбуновіч — 47 гадоў
- Валянцін Глінскі — 39 гадоў
- Андрэй Жук — 21 год
- Аляксандр Здаравеннаў — 46 гадоў
- Сяргей Зімін — 29 гадоў
- Сяргей Зялёны — 41 год
- Дзмітрый Кавалёў — 50 гадоў
- Вера Кананенка — 51 год
- Сяргей Кардаш — 56 гадоў
- Аляксей Краўчанка — 22 гады
- Аляксей Кузаваткін — 26 гадоў
- Андрэй Кулікоў — 31 год
- Вадзім Літко — 44 гады
- Вячаслаў Міхалап — 38 гадоў
- Дзяніс Намесьнікаў — 51 год
- Міхаіл Чатырбок — 39 гадоў
- Марыя Шакура — 34 гады
Усяго ў «экстрэмісцкім» сьпісе ўжо 6373 чалавекі, піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад Зянона Пазьняка да Сяргея Ціханоўскага». Павал Севярынец склікае дыяспару да Дня ВоліУ сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў уключылі старонкі Франка Вячоркі і Паўла Севярынца
- Александр Лукашенко _ 30 Лет у Власти. Итоги (Відэаролік)
- БЕЛАРУСЬ БЕЗ ТАРАКАНА (Аднакласнікі)
- Беларуская Нацыянальная Прэмія (Facebook)
- Беларусь Факты (Threads)
- Гэта База (Сайт і сацыяльныя сеткі)
- Израиль за Свободную Беларусь • инфоцентр (Facebook)
- Павел Севярынец (Facebook)
- Сяргей Спарыш (Facebook)
- Францішак Вячорка (Facebook)
- Bielorussi di Roma / Belarusians in Rome (Facebook)
- Gobelarus (Facebook)
- Paúliuk Horbač (Threads)
- Siarhei Pelesa (Facebook)
- theothersby (Instagram)
- vladimirshantsev (Instagram)
Палітзьняволенай Валянціне Навумавай выставілі новыя абвінавачваньні
Яе затрымалі летась у верасьні за «паклёп» на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367).
А сёлета 27 лютага выставілі яшчэ тры абвінавачаньні:
- саўдзел у злачынстве (ч. 1 арт. 16),
- распальваньне варожасьці (ч. 3 арт. 130),
- садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК).
Валянціна Навумава была сябрам партыі левых «Справядлівы сьвет». У 2017 годзе яе аштрафавалі за ўдзел у акцыі «недармаедаў», піша «Вясна».
Палітзьняволеную Алену Маліноўскую асудзілі на 4 гады, але вызвалілі, бо яна ўжо столькі адседзела
Палітзьняволенай Алене Маліноўскай, якую ў жніўні ня вызвалілі па адбыцьці тэрміну, бо ўсчалі новую крымінальную справу, агучылі новы прысуд, піша «Вясна».
Гэтым разам яе абвінавацілі ў распальваньні сацыяльнай варожасьці (ч. 1 арт. 130) і закліках да санкцый (ч. 3 і 361 КК).
6 сакавіка Менскі гарадзкі суд пакараў яе 4 гадамі і 9 месяцамі пазбаўленьня волі. Але залічыў ужо адбыты тэрмін — больш як 4 гады. У выніку Алену Маліноўскую вызвалілі.
Першы раз Алену Маліноўскую асудзілі ў 2022 годзе разам зь Ліліяй Ананян і Анатолем Латушкам, стрыечным братам палітыка Паўла Латушкі. Яе пакаралі чатырма гадамі пазбаўленьня волі за «хуліганства» (арт. 339 КК) і «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў» (арт. 370 КК) — за малюнкі герба «Пагоня» і спалены сьцяг.
31 жніўня 2025 году Алена мела выйсьці на волю, але супраць яе ўсчалі новую крымінальную справу і перавялі ў СІЗА.