Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Ціну Палынскую і яе дачку асудзілі да 2 гадоў калёніі

Ціна Палынская
Ціна Палынская

У Беларусі прагучаў яшчэ адзін прысуд супраць журналісткі.

Акрамя Ціны Палынскай асудзілі яе дачку Маргарыту Рабіновіч. Таксама ім прызначылі штраф.

Вядома, што пракурор патрабаваў для жанчын па 2,5 года пазбаўленьня волі, піша «Вясна».

Ціну і Маргарыту абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім). Прысуд пацьвердзілі й крыніцы Свабоды.

Ціну і яе старэйшую дачку затрымалі ў траўні 2025 году і зьмясьцілі пад варту па крымінальнай справе. Раней паведамлялася, што іх справа можа быць зьвязана з рашэньнем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафэсара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваньнем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялягічныя апытаньні сярод беларускіх грамадзян.

13 кастрычніка 2025 году стала вядома, што памёр муж Ціны — пісьменьнік Алесь Палынскі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG