Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 6 сакавіка: новыя абвінавачаньні і прысуды жанчынам-палітвязьням

абноўлена
Суд у Менску, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Суд у Менску, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

У сьпіс «экстрэмістаў» улады дадалі яшчэ 20 чалавек

  1. Павел Бессараб — 29 гадоў
  2. Канстанцін Бойка — 55 гадоў
  3. Міхаіл Букатка — 45 гадоў
  4. Ілона Гарбуновіч — 47 гадоў
  5. Валянцін Глінскі — 39 гадоў
  6. Андрэй Жук — 21 год
  7. Аляксандр Здаравеннаў — 46 гадоў
  8. Сяргей Зімін — 29 гадоў
  9. Сяргей Зялёны — 41 год
  10. Дзмітрый Кавалёў — 50 гадоў
  11. Вера Кананенка — 51 год
  12. Сяргей Кардаш — 56 гадоў
  13. Аляксей Краўчанка — 22 гады
  14. Аляксей Кузаваткін — 26 гадоў
  15. Андрэй Кулікоў — 31 год
  16. Вадзім Літко — 44 гады
  17. Вячаслаў Міхалап — 38 гадоў
  18. Дзяніс Намесьнікаў — 51 год
  19. Міхаіл Чатырбок — 39 гадоў
  20. Марыя Шакура — 34 гады

Усяго ў «экстрэмісцкім» сьпісе ўжо 6373 чалавекі, піша «Вясна».

У сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў уключылі старонкі Франка Вячоркі і Паўла Севярынца

  1. Александр Лукашенко _ 30 Лет у Власти. Итоги (Відэаролік)
  2. БЕЛАРУСЬ БЕЗ ТАРАКАНА (Аднакласнікі)
  3. Беларуская Нацыянальная Прэмія (Facebook)
  4. Беларусь Факты (Threads)
  5. Гэта База (Сайт і сацыяльныя сеткі)
  6. Израиль за Свободную Беларусь • инфоцентр (Facebook)
  7. Павел Севярынец (Facebook)
  8. Сяргей Спарыш (Facebook)
  9. Францішак Вячорка (Facebook)
  10. Bielorussi di Roma / Belarusians in Rome (Facebook)
  11. Gobelarus (Facebook)
  12. Paúliuk Horbač (Threads)
  13. Siarhei Pelesa (Facebook)
  14. theothersby (Instagram)
  15. vladimirshantsev (Instagram)

Палітзьняволенай Валянціне Навумавай выставілі новыя абвінавачваньні

Яе затрымалі летась у верасьні за «паклёп» на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367).

А сёлета 27 лютага выставілі яшчэ тры абвінавачаньні:

  • саўдзел у злачынстве (ч. 1 арт. 16),
  • распальваньне варожасьці (ч. 3 арт. 130),
  • садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК).

Валянціна Навумава была сябрам партыі левых «Справядлівы сьвет». У 2017 годзе яе аштрафавалі за ўдзел у акцыі «недармаедаў», піша «Вясна».

Палітзьняволеную Алену Маліноўскую асудзілі на 4 гады, але вызвалілі, бо яна ўжо столькі адседзела

Палітзьняволенай Алене Маліноўскай, якую ў жніўні ня вызвалілі па адбыцьці тэрміну, бо ўсчалі новую крымінальную справу, агучылі новы прысуд, піша «Вясна».

Гэтым разам яе абвінавацілі ў распальваньні сацыяльнай варожасьці (ч. 1 арт. 130) і закліках да санкцый (ч. 3 і 361 КК).

6 сакавіка Менскі гарадзкі суд пакараў яе 4 гадамі і 9 месяцамі пазбаўленьня волі. Але залічыў ужо адбыты тэрмін — больш як 4 гады. У выніку Алену Маліноўскую вызвалілі.

Першы раз Алену Маліноўскую асудзілі ў 2022 годзе разам зь Ліліяй Ананян і Анатолем Латушкам, стрыечным братам палітыка Паўла Латушкі. Яе пакаралі чатырма гадамі пазбаўленьня волі за «хуліганства» (арт. 339 КК) і «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў» (арт. 370 КК) — за малюнкі герба «Пагоня» і спалены сьцяг.

31 жніўня 2025 году Алена мела выйсьці на волю, але супраць яе ўсчалі новую крымінальную справу і перавялі ў СІЗА.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG