Хроніка перасьледу 26 лютага: мэнэджара IT-кампаніі асудзілі за ўдзел у пратэстах

Міністэрства ўнутраных справаў, архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Улады Беларусі прызналі яшчэ адно «экстрэмісцкае фармаваньне»

Ім стаў тэлеграм-канал «Беседа Форватера». Адпаведнае рашэньне МУС Беларусі прыняло 24 лютага, піша «Вясна».

Паводле ведамства, дачыненьне да «Беседы Форватера» маюць 19-гадовыя Дзьмітры Зуеў і Ўладзіслаў Бутвянкоў. Ніякага палітычнага зьместу ў іхных сацыяльных сетках няма.

Праўны статус абодвух невядомы. Іхныя старонкі ў сетках не абнаўляюцца з канца 2025 году. Уладзіслаў цікавіўся гістарычнай рэканструкцыяй і падпісваўся на некаторых сайтах на беларускай мове.

Раней Бутвянкова ўносілі ў сьпіс датычных да «экстрэмісцкіх фармаванняў» Sandär і «Барысфен»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 25 лютага: анкалягічна хворую мазыранку асудзілі ў «справе Гаюна»; яшчэ 8 асуджаных прызналі палітвязьнямі

Мэнэджара IT-кампаніі асудзілі за пратэсты і «садзейнічаньне экстрэмізму»

Жыхара Менску Аляксандра Лабузава асудзілі ў Менскім гарадзкім судзе. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342) і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэксу). Дакладны прысуд невядомы.

Аляксандру Лабузаву 35 гадоў. Ён зь Сьветлагорску. З красавіка 2023 году працаваў старшым мэнэджарам у працы з кліентамі ў Noventiq Belarus. Гэта буйны правайдэр IT-рашэньняў і сэрвісаў, які дапамагае кампаніям у лічбавай трансфармацыі бізнэсу і кібэрбясьпецы, піша «Наша Ніва».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 19 лютага: тры гады калёніі супрацоўніцы ІТ-сэктару за дапамогу палітвязьням