«На месцы здарэньня працуюць экстранныя службы. Пацярпелых няма. Цяпер вядзецца работа па ліквідацыі наступстваў. Сытуацыя знаходзіцца пад кантролем, прамых пагроз для жыхароў раёна няма», — адзначаецца ў паведамленьні.
Паводле Міністэрства абароны Расеі, у ноч на 23 лютага над Татарстанам зьбілі тры ўкраінскія бесьпілётнікі.
Маніторынгавыя ўкраінскія Telegram-каналы паведамілі, што ў Альмецьеўскім раёне пацярпела нафтаперапампоўвальная станцыя (НПС) «Калейкіна», якая зьяўляецца ключавым вузлом для забесьпячэньня работы нафтаправоду «Дружба».
На гэтай станцыі адбываецца працэс зьмешваньня нафты з розных расейскіх рэгіёнаў перад яе адпраўкай на экспарт. Станцыя забясьпечвае крытычны ціск і запампоўваньне сыравіны непасрэдна ў трубаправод «Дружба», а таксама на нафтаперапрацоўчыя заводы Татарстану.
Праз нафтаправод «Дружба» сыравіну атрымліваюць дзьве эўрапейскія дзяржавы — Вугоршчына і Славаччына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі атакавалі нафтаправод «Дружба» і цягнік ва Ўкраіне. Сярод пасажыраў ёсьць ахвяры27 студзеня расейскія войскі пацэлілі ў адзін з аб’ектаў нафтаправоду «Дружба» у горадзе Броды Львоўскай вобласьці, празь які адбывалася транспартаваньне расейскай нафты ў Эўропу. У выніку Вугоршчына і Славаччына вымушаныя былі шукаць альтэрнатыўныя шляхі паставак.
17 лютага ў Эўразьвязе заклікалі Ўкраіну адрамантаваць пасьля расейскага абстрэлу нафтаправод «Дружба» і аднавіць транзыт. Славаччына заявіла аб спыненьні паставак электраэнэргіі ва Ўкраіну, а Вугоршчына заблякавала крэдыт ЭЗ Украіне ў памеры 90 мільярдаў эўра, пакуль не будзе адноўлены транзыт нафты ў Вугоршчыну па нафтаводзе «Дружба». Апроч таго, Вугоршчына заявіла, што з гэтай жа прычыны будзе блякаваць 20-ы пакет санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, які плянуюць разглядаць 23 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвязе заклікалі Ўкраіну адрамантаваць пасьля расейскага абстрэлу нафтаправод «Дружба» і аднавіць транзыт