Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла, што лёсы Беларусі і Ўкраіны пераплеценыя, і калі Беларусь стане свабоднай, Украіна будзе ў большай бясьпецы. «Калі Ўкраіна пераможа, у Беларусі зьявіцца шанец», — дадала палітык.
Паводле яе слоў, дыктатары спадзяюцца, што «свабодны сьвет расколецца, стоміцца, забудзе, даруе».
Ціханоўская заклікала партнэраў не нармалізоўваць рэжым: «Яны падманвалі вас апошнія 30 гадоў, ім нельга давяраць». «Не мяняйце прынцыпы на зручнасьць. Не забывайце імёны нашых зьняволеных», — дадала дэмакратычная лідэрка Беларусі.
«Патрабуйце безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных. Узмацніце санкцыі супраць тых, хто катуе і кідае ў турмы. І прыцягніце рэжым да адказнасьці. Беспакаранасьць спараджае яшчэ большы гвалт. Маўчаньне — гэта згода», — падкрэсьліла Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўвяла пэрсанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі. Зяленскі расказаў, зь якіх прычын. Ціханоўская падтрымала«Аднойчы, калі Беларусь будзе свабоднай, мы прыгадаем тых, хто быў з намі: ня толькі ў самыя цёмныя гадзіны, але і да самага канца», — дадала яна.
«Я заклікаю вас сёньня: устаньце на бок тых, хто змагаецца за свабоду і справядлівасьць. Ня дайце дыктатарам перамагчы. Захоўвайце ціск. Падтрымлівайце грамадзянскую супольнасьць. Падтрымлівайце праваабаронцаў. Падтрымлівайце незалежныя галасы. Таму што барацьба за свабоду — не лякальная. Яна глябальная. І пакуль дыктатары вучацца адзін у аднаго, мы таксама павінны вучыцца адзін у аднаго», — адзначыла Ціханоўская.
Яна таксама заклікала «быць з Украінай».
«Украіна абараняе ўсіх нас — нашую свабоду, нашую дэмакратыю, нашу Эўропу», — сказала палітык.
- Жэнэўскі саміт у правах чалавека і дэмакратыі, у якім удзельнічае Ціханоўская, зьўляецца адным з галоўных міжнародных форумаў, прысьвечаных актуальным крызісам у галіне правоў чалавека ва ўсім сьвеце.