Праз маразы ў Беларусі павысіліся тарыфы на ацяпленьне, асабліва для «дармаедаў»

Архіўнае фота

Для пэнсіянэраў і людзей, занятых у эканоміцы, плата за цяпло ў студзені ў параўнаньні зь сьнежнем узрасла нязначна.

Як паведамляе сайт Office Life, ацяпленьне двухпакаёвай «хрушчоўкі» на вуліцы Даўгабродзкай у Менску падаражэла з 16 да 26 рублёў, цяпло ў аднапакаёвай «сталінцы» падаражэла з 15 да 25 рублёў. Цяпло ў трохпакаёвай «панэльцы» сямідзясятых гадоў падаражэла з 36 да 66 рублёў. Ацяпленьне ў сучаснай двухпакаёвай кватэры ў новым доме высокай клясы энэргаашчаднасьці падаражэла з 25 да 41 рубля, прычым уласьнікі рэгулявалі падачу цяпла ў кватэру.

Але непрыемным сюрпрызам сталі новыя тарыфы за цяпло для ўласьнікаў, прызнаных у Беларусі гэтак званымі «дармаедамі», гэта значыць людзьмі, не занятымі ў эканоміцы Беларусі. Вядомы выпадак, калі ацяпленьне трохпакаёвай кватэры ў панэльным доме на вуліцы Ангарскай у Менску падаражэла з 200 да 300 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі перанесьлі падвышэньне камунальных паслуг на сакавік
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Холад як катаваньне. Былыя палітвязьні расказалі, як пераносілі за кратамі маразы