«Расея лічыць збожжа сваёй другой нафтай. І гэта ня я кажу: яны самі гэта кажуць, і яны масава выкарыстоўваюць гэта, і я мяркую, што таму нам трэба працаваць над нашай залежнасьцю, бо залежнасьць — гэта ўразьлівасьць», — працытавала Крыстафа Гансэна агенцтва AFP.
У дыскусіі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў бясьпецы аб устойлівасьці да ператварэньня харчовых ланцужкоў у зброю Крыстаф Хансэн адзначыў, што залежнасьць краіны ад імпарту прадуктаў харчаваньня з Расеі «небясьпечна».
Паводле яго, Эўразьвяз моцна залежыць ад імпарту ўгнаеньняў з Расеі і Беларусі, і гэта паставіла аб’яднаньне «ў вельмі небясьпечную сытуацыю».
«Я не хачу, каб мы дрэйфавалі ў той жа залежнасьці, калі ідзецца пра вытворчасьць прадуктаў харчаваньня. [...] Мы павінны ўлічваць глябальны ўплыў выкарыстаньня ежы ў якасьці зброі. [...] Мы павінны прызнаць, што гэта частка гібрыднай вайны, якую мы часта ігнаравалі, бо яна была больш зручнай, але ў гэтыя крытычныя часы нам трэба вывесьці яе на новы ўзровень», — сказаў ён.
Прадстаўнік Эўразьвязу ў сельскай гаспадарцы мяркуе, што нельга гаварыць пра бясьпеку без уліку харчовай бясьпекі. У адваротным выпадку будзе ахоплена «толькі палова поля бою».
Беларусь дабіваецца скасаваньня міжнародных санкцый, уведзеных супраць калійных і мінэральных угнаеньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША часткова зьнялі санкцыі з калійных прадпрыемстваў БеларусіЛетась 15 сьнежня стала вядома, што Міністэрства фінансаў ЗША выдала ліцэнзію на трансакцыі з трыма прадпрыемствамі — «Беларуськаліем», Беларускай калійнай кампаніяй, даччынай структурай БКК ва Ўкраіне «Агророзквіт». Гэта адбылося пасьля таго, як улады Беларусі вызвалілі з турмаў 123 чалавекі — палітычных вязьняў.
У той жа дзень Эўрапейская рада ўхваліла новыя санкцыі супраць Беларусі ў адказ на гібрыдныя атакі на Літву. Перад гэтым старшыня камітэту замежных справаў Сейму Літвы сацыял-дэмакрат Рэмігіюс Мотузас адзначаў, што Эўропа і канкрэтна Літва наўрад ці пагодзяцца на зьняцьце санкцыяў.
Літва прыпыніла транзыт беларускіх калійных угнаеньняў з 1 лютага 2022 году пасьля таго, як ЗША ўвялі санкцыі супраць найбуйнейшага беларускага вытворцы калійных угнаеньняў «Беларуськалій».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наўседа: Літва захоўвае цьвёрдую пазыцыю ў пытаньні транзыту беларускага калію