Міністэрства фінансаў ЗША выдала ліцэнзію на транзакцыі з трыма прадпрыемствамі.
Гэта ліцэнзіі зь
- Беларуськаліем,
- Беларускай калійнай кампаніяй,
- даччынай структурай БКК ва Ўкраіне «Аграрозквіт»
Раней сёньня стала вядома, што Эўрапейская рада ўхваліла новыя санкцыі супраць Беларусі ў адказ на гібрыдныя атакі на Літву.
Да таго старшыня Камітэту замежных справаў Сейму Літвы сацыял-дэмакрат Рэмігіюс Мотузас адзначаў, што Эўропа і канкрэтна Літва наўрад ці пагодзяцца на зьняцьце санкцый.
Літва прыпыніла транзыт беларускіх калійных угнаеньняў з 1 лютага 2022 году пасьля таго, як ЗША ўвялі санкцыі супраць найбуйнейшага беларускага вытворцы калійных угнаеньняў «Беларуськалій».
Форум