1974 — арыштавалі Аляксандра Салжаніцына, які быў абвінавачаны ў здрадзе Радзіме і пазбаўлены савецкага грамадзянства. У гэты ж дзень да арышту ён пасьпеў падпісаць свой зварот да суайчыньнікаў «Жыць без ілжы». 13 лютага яго выслалі з СССР (даставілі ў ФРГ самалётам).
1994 — дэбют незалежнай Беларусі на зімовай Алімпіядзе ў Лілегамэры, 15-е месца.
2009 — у ноч з 11 на 12 лютага ў цэнтры «Кардыялёгія» правялі першую ў Беларусі перасадку сэрца.
2015 — у Менску завяршыўся саміт «нармандзкай чацьвёркі» і сустрэча Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе. Дамовіліся спыніць агонь і адвесьці цяжкую тэхніку.
У гэты дзень нарадзіліся
1809 — Чарлз Дарвін, брытанскі навуковец-прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай тэорыі пра паходжаньне відаў жывёл і расьлін.
1809 — Абрагам Лінкальн, амэрыканскі прэзыдэнт.
1872 — беларускі мастак і выдатны майстар пэйзажу Вітольд Бялыніцкі-Біруля.
Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Раньняя вясна»
1882 — Леў Дашкевіч, фотамастак, навуковец, вынаходнік
1937 — беларускі паэт Алесь Наўроцкі.
Алесь Наўроцкі — лекар хуткай дапамогі. 1966 г.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 нечаканых фактаў пра Алеся Наўроцкага1941 — беларускі харавы дырыжор Міхаіл Дрынеўскі.
1942 — беларускі скульптар Генадзь Буралкін.
1969 — беларускі паэт і перакладчык Серж Мінскевіч.
У памяці
1798 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі. Паходзіў зь беларускай шляхты і пахаваны ў Воўчыне каля Высокага.
1804 — Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.
1984 — Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.
1921 — Рудольф Абіхт, нямецкі філёляг, адзін зь першых папулярызатараў беларускай літаратуры ў Нямеччыне.