Замененыя саставы цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнэс-клясы, якія курсуюць у зносінах Менск — Віцебск і Менск — Магілёў. Замест сучасных дызэль-цягнікоў ДП-6 на маршруты адправілі звычайныя цягнікі зь лякаматывамі.
3 лютага зьмяненьні ўжо закранулі цягнікі № 711 Віцебск — Менск, а 4 лютага закрануць цягнікі № 712 Менск — Віцебск, № 713 Віцебск — Менск і № 714 Менск — Віцебск.
Пачынаючы з 5 лютага 2026 году гэта будзе тычыцца й цягнікоў № 704/703, № 712/711 і № 714 Менск- Віцебск — Мінск.
Акрамя таго, з 3 па 5 лютага з тэхнічных прычынаў звычайныя цягнікі зь лякаматывам будуць курсаваць і маршрутам № 744/745 Менск — Магілёў — Менск і 6 лютага цягнік маршрутам № 745 Магілёў — Менск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебску выставілі на продаж частку чыгуначнага вакзалуЗ-за замены саставаў цягнікоў пасажырам, якія купілі білеты загадзя, аддадуць розьніцу ў цане праезду. Для гэтага трэба зьвярнуцца ў білетныя касы.
«Дадзеныя цягнікі будуць ехаць з адхіленьнем ад свайго раскладу. Зьвяртаем увагу на тое, што можа часова адсутнічаць магчымасьць набыцьця праязных дакумэнтаў на дадзеныя цягнікі ў сыстэмах і пунктах продажу БЧ. Неабходна пэрыядычна адсочваць інфармацыю, якая абнаўляецца, у Адзіным разьдзеле „Паслугі пасажырам“ і ў мабільным дадатку „БЧ.Мой цягнік“. Беларуская чыгунка прыносіць прабачэньні пасажырам за дастаўленыя нязручнасьці і просіць улічваць дадзеныя абставіны пры плянаваньні паездак», — заявілі ў прэс-службе БЧ.
На беларускай вэрсіі сайту навіны пра гэтыя зьмяненьні яшчэ няма, яна ёсьць толькі на расейскамоўнай.
Якія менавіта «тэхнічныя прычыны» прымусілі БЧ замяніць цягнікі на гэтых лініях — не паведамляецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наступствы цыклёну «Улі» ў Беларусі: 251 населены пункт безь сьвятла, заносы на дарогах, транспартны каляпс у Менску