Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску выставілі на продаж частку чыгуначнага вакзалу

Чыгуначны вакзал у Віцебску
Чыгуначны вакзал у Віцебску

Адміністрацыйны будынак чыгуначнага вакзалу ў Віцебску выстаўлены на аўкцыён.

На плятформе «БУТБ-Маёмасьць» за гэтую частку віцебскага чыгуначнага вакзалу прапануюць амаль за 8,2 мільёна рублёў.

Трохпавярховы цагляны будынак плошчай 2725 квадратных мэтраў пабудавалі ў 1960 годзе. Ён абсталяваны ўсімі патрэбнымі камунікацыямі: асьвятленьнем, ацяпленьнем, вадаводам, тэлефонам і вэнтыляцыяй.

Пакупнік гэтай нерухомасьці таксама атрымае ў арэнду ўчастак зямлі плошчай 0,2706 гектару без аўкцыёну і арэнднай платы.

Згодна з умовамі лоту, тэрмін арэнды будзе вызначаны пры падпісаньні папераў. Мэтавае прызначэньне — будаўніцтва і ўтрыманьне адміністрацыйнага будынку і аб’ектаў інфраструктуры.

Варта адзначыць, што летась у лістападзе гэты будынак ужо выстаўлялі на аўкцыён на іншай аўкцыённай плятформе, GosTorg, заўважыла выданьне Office Life. Аднак у той час цану не паведамлялі, бо было вырашана спачатку «вывучыць попыт».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG