Хроніка перасьледу 2 лютага: за «экстрэмізм» асудзілі прадпрымальніка зь Берасьця

У Берасьцейскім абласным судзе, архіўны здымак

Свабода працягвае сачыць за фактамі палітычнага перасьледу ў Беларусі.

Прадпрымальніка зь Берасьця Андрэя Рыжука асудзілі паводле артыкулу аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (часткі 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу), піша Вясна.

36-гадовы берасьцеец у 2018 годзе адкрыў уласны бізнэс — кавярню Wok, дзе гатавалі локшыну ў скрынках. Гэта быў першы падобны бізнэс у Берасьці. Пазьней Рыжук пераехаў у Менск, дзе таксама займаўся прадпрымальніцтвам.

Андрэй цікавіўся крыптавалютамі: у сацыяльных сетках дзяліўся прагнозамі курсаў біткойну, абмяркоўваў, у што варта ўкладацца. Мужчына шмат падарожнічаў — напрыклад, дзяліўся ўражаньнямі ад паездак на Тэнэрыфэ.

Берасьцейскі абласны суд прысудзіў Андрэю, праўдападобна, хімію з накіраваньнем у папраўчую ўстанову або тэрмін у калёніі. Але дакладны прысуд застаецца невядомым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 студзеня: масавае прызнаньне «экстрэмісцкімі» старонак у Threads, паказальны суд за падабайкі ў «Одноклассниках»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яе маштаб саступае толькі перасьледу за пратэсты 2020-га». Што вядома пра «справу Гаюна» праз год пасьля ўзлому праекту