Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 30 студзеня: масавае прызнаньне «экстрэмісцкімі» старонак у Threads, паказальны суд за падабайкі ў «Одноклассниках»

абноўлена
Значкі сацыяльных сетак, у тым ліку Threads
Значкі сацыяльных сетак, у тым ліку Threads

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

«Атака» на Threads — за адно пасяджэньне прызналі «экстрэмісцкімі» 27 старонак

Суд Партызанскага раёну Менска адначасова прызнаў «экстрэмісцкімі» шмат старонак у Threads — новай сацыяльнай сетцы, якая імкліва разьвіваецца апошнім часам. Пакуль старонкі ў Threads яшчэ не траплялі пад пільную ўвагу ўладаў у Беларусі, якія раней масава прызнавалі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» зьмесьціва многіх старонак у сацыяльных сетках Twitter, Facebook, Vkontakte і іншых. «Экстрэмісцкімі» таксама прызнавалі сайты і суполкі.

Цяпер увагу Партызанскага раённага суду прыцягнулі публікацыі на 27 старонках у сетцы Threads. Сярод іншых, гэта «Радыё Свабода | Беларусь», SYMBAL.BY, BYSOL, «Будзьма беларусамі!», «Новы Час | Novy Čas».

Таксама ярлык «экстрэмісцкіх» атрымалі акаўнты выданьняў «Наша Ніва», «Салідарнасць», «Зелёный портал», City Dog, старонкі палітыкаў Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай. Там апынуліся і незалежныя ініцыятывы «Сообщество железнодорожников Беларуси», «БРЦ/Беларусі расследвальніцкі цэнтр».

Паказальны суд за падабайкі ў «Одноклассниках»

Суд Ленінскага раёну Магілёва 20 студзеня разгледзеў крымінальную справу супраць 45-гадовага мясцовага жыхара, якога абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК («паклёп у дачыненьні Лукашэнкі») за дзьве падабайкі ў «Одноклассниках» пад допісамі пра Лукашэнку, піша Вясна.

Паводле пракуратуры, публікацыя нібыта «ўтрымлівала загадзя ілжывыя выдумкі ў дачыненьні кіраўніка дзяржавы, накіраваныя на фармаваньне нэгатыўнага стэрэатыпу і адмоўнага вобразу» Лукашэнкі.

Паводле MayDay, судовае паседжаньне наведалі 24 выхаванцы Магілёўскай абласной кадэцкай вучэльні. Суправаджала падлеткаў памочніца старшыні Магілёўскага абласнога суду Іна Драздова. Магілёўцу прызначылі пакараньне ў выглядзе двух гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, так званай «хатняй хіміі».

МУС дадало ў «экстрэмісцкія сьпісы» 12 чалавек і 1 арганізацыю

  1. Аляксандар Вярэмка — 35 гадоў
  2. Аляксей Кайдаш — 46 гадоў
  3. Аляксандар Караткевіч — 35 гадоў
  4. Андрэй Касьцюк — 36 гадоў
  5. Кірыл Лескець — 31 год
  6. Яўген Мазец — 34 гады
  7. Алег Рудніцкі — 44 гады
  8. Максім Сямітка — 31 год
  9. Ігар Фамянок — 57 гадоў
  10. Аляксандар Хазееў — 25 гадоў
  11. Андрэй Шмаянкоў — 52 гады
  12. Арцём Шынкевіч — 33 гады

Зь іх 11 чалавек асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасьці». Усяго цяпер у гэтым сьпісе 6226 чалавек, паведаміла «Вясна».

Таксама МУС унесла ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» «Беларусаў Куява-Памор’я». Датычнымі да «фармаваньня» названы Дзіяна Брылюк, Глеб Вайкуль, Анастасія Дзічкоўская, Ягор Калейнік і Вітольд Яроцкі.

У сьпісе «экстрэмісцкіх фармаваньняў», які вядуць МУС і КДБ, цяпер 329 арганізацый, піша «Позірк».

У «Ваўчыных норах» узмацніўся ціск на палітычных зьняволеных

Праваабаронцам стала вядома, што пасьля непрацяглай адлігі, у івацэвіцкай ПК-22 зноў пачаўся ціск на палітвязьняў, піша «Вясна».

Палітычным зьняволеным пачалі раздаваць парушэньні па надуманых прычынах, вешаць на іх статус «злосных парушальнікаў», а таксама адпраўляць у ШЫЗА.

Паводле «Вясны», у «Ваўчыных норах» свае тэрміны адбываюць як мінімум 59 палітвязьняў.

Праваабаронцы прызналі былымі палітвязьнямі 50 чалавек

З розных прычынаў гэтыя людзі не былі прызнаныя палітвязьнямі падчас зьняволеньня за «ажыцьцяўленьне свабоды выказваньня меркаваньняў і свабоды сходаў». Але цяпер праваабаронцы надалі ім статус былых палітвязьняў і заклікалі ўлады Беларусі цалкам іх рэабілітаваць.

  1. Павел Ажахоўскі
  2. Вацлаў Анісько
  3. Канстанцін Анішчанка
  4. Антон Арцюх
  5. Натальля Аўсеюшкіна
  6. Надзея Бабарыка
  7. Сяргей Бабейка
  8. Юры Багдановіч
  9. Яна Беразюк
  10. Яўген Бойка
  11. Андрэй Будкевіч
  12. Лідзія Грук
  13. Алег Гурын
  14. Раман Дудкін
  15. Сямён Злобіч
  16. Андрэй Іваноўскі
  17. Яўген Калбаска
  18. Юрый Карніцкі
  19. Мікіта Кароль
  20. Іван Качайла
  21. Анастасія Кашчына
  22. Антон Кончыц
  23. Аляксандар Крывіч
  24. Сяргей Кузьміч
  25. Касьян Кулікоўскі
  26. Віталь Лебедзеў
  27. Сяргей Лебедзеў
  28. Вольга Лукомская
  29. Тацьцяна Лукьянцава
  30. Мікалай Ляпёшка
  31. Лізавета Малчанава
  32. Сьвятлана Міронава
  33. Надзея Нікалаюк
  34. Вячаслаў Папшо
  35. Павел Петражыцкі
  36. Ўладзіслаў Пінчук
  37. Кірыл Плебановіч
  38. Марына Рапавец
  39. Аляксандар Рудскі
  40. Аляксандар Русаковіч
  41. Яўген Старавойтаў
  42. Аляксей Тарасевіч
  43. Марына Токарава
  44. Валерый Хладніцкі
  45. Захар Шапіра
  46. Ігар Шкетаў
  47. Вячаслаў Шчаўлік
  48. Дзьмітры Шышкоў
  49. Уладзімір Янкоўскі
  50. Анастасія Янчык

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG