Сабаленка перамагла ўкраінку Сьвітоліну і выйшла ў фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

Арына Сабаленка. Мэльбурн, 29 студзеня 2026

Фінал адбудзецца ў суботу 31 студзеня.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў чацьвер выйшла ў свой чацьвёрты фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, атрымаўшы пераканаўчую перамогу над украінкай Элінай Сьвітолінай, піша AFP.

Сабаленка, якая займае першае месца ў сусьветным рэйтынгу, перамагла зь лікам 6-2, 6-3 і сустрэнецца альбо з Аленай Рыбакінай, альбо з Джэсікай Пегулай у барацьбе за свой трэці тытул у Мэльбурне.

Эліна Сьвітоліна, Мэльбурн, 29 студзеня 2026

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абразьлівыя камэнтары пра ўкраінскую суперніцу Сабаленкі пакідаў сын беларускіх пракурораў, які піша для расейскіх сайтаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сабаленка спыніла палітычныя размовы пасьля закліку ўкраінкі да забароны на ўдзел беларусак у гульнях, але выказалася за мір
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сабаленка выйграла чарговы міжнародны турнір, абышоўшы Азаранку і заняўшы трэцяе месца сярод актыўных тэнісістак па колькасьці тытулаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паслабленьне санкцый МАК, футбольны клюб дыяспары, мэдаль Жодзік. Вынікі 2025 году для беларускага спорту