«Белавія» аднавіла сэрвісы пасьля збою ў расейскай сыстэме браніраваньня

Ілюстрацыйнае фота

Праца сыстэмы па афармленьні, зьмяненьні і вяртаньні авіябілетаў, набыцьці дадатковых паслуг авіякампаніі «Белавія» адноўлена, паведаміў перавозчык.

Аб часовай недаступнасьці апэрацый ва ўсіх каналах продажу «Белавія» паведаміла некалькі гадзін раней.

Апэрацыі былі недаступныя на сайце кампаніі, так і ў офісах продажаў і ў агентаў. Прычынай названы «маштабны тэхнічны збой у сыстэме браніраваньня Leonardo (расейская фірма „Сірэна-Трэвел“)».

Аб праблемах з прычыны збою ў працы згаданай расейскай сыстэмы паведаміў «Аэрафлот» і іншыя расейскія авіяперавозчыкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігар Чаргінец: «Белавія» ня будзе скарачаць супрацоўнікаў на 50%