Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава

Ірына Быкава

Ён было 99 гадоў.

Сяргей Навумчык напісаў пра сьмерць Ірыны Быкавай у фэйсбуку.

13 студзеня ўдаве славутага пісьменьніка споўнілася 99 гадоў.

У сьнежні 2025 году Ірыну Быкаву завезьлі ў 6-ю траўматалягічную клініку, дзе пацьвердзіўся пералом сьцягна. Потым ёй паставілі яшчэ й дыягназ «інфаркт». Пазьней яна была ў рэанімацыі, але ў сьвядомасьці.

Ірына Суворава працавала ў аддзеле культуры газэты «Гродзенская праўда», там і пазнаёмілася з Васілём Быкавым. Пазьней яны пабраліся шлюбам, цярпелі нападкі ўладаў, вымушана жылі ў эміграцыі, потым вярнуліся на радзіму. Яна набірала творы мужа на друкарскай машынцы, вычытвала ягоныя тэксты.

Ірына Быкава была захавальніцай літаратурнай спадчыны пісьменьніка. У 2003 годзе, калі пісьменьнік памёр незадоўга пасьля вяртаньня ў Беларусь, яна ў Доме літаратара забараніла прыбраць зь ягонай труны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, тады прадстаўнікі праўладнага саюзу пісьменьнікаў дэманстратыўна пакінулі цырымонію. Разьвітаньне з Васілём Быкавым прайшло цалкам пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Пасьля разьвітаньня з мужам, Ірына Быкава працягвала жыць у Менску на вуліцы Танкавай, дзе пара атрымала кватэру пасьля пераезду ў сталіцу з Горадні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удава Васіля Быкава трапіла ў рэанімацыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ірына Быкава: «Сёньня — у гэты бессаромны час — выбіраць вельмі цяжка»