Як паведаміў праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа», рашэньне апублікавалі 19 студзеня а 22:30 грузінскага часу.
У паведамленьні адміністрацыі прэзыдэнта сказана, што Міхэіл Кавэлашвілі ўхваліў гэтае рашэньне зь меркаваньняў «гуманізму і дзяржаўных інтарэсаў».
Раніцай 19 студзеня сваякі асуджаных удзельнікаў праэўрапейскіх пратэстаў чакалі іх каля турмаў у Руставі і Глдані. Але большасьць зь іх выказвалі думку, што надзея на вызваленьне іхных сваякоў амаль нулявая.
Брат журналісткі, заснавальніцы і дырэктаркі выдавецтва «Батумэлебі» Мзіі Амаглабэлі ноч правёў каля турмы ў Руставі. Напярэдадні ён прыехаў з Батумі зь невялікай надзеяй на тое, што Міхэіл Кавэлашвілі памілуе і ягоную сястру.
Перад гэтым лідэры партыі «Грузінская мара» заяўлялі, што Кавэлашвілі мае памілаваць тых, хто прызнаў віну і раскаяўся.
Грузінскія СМІ паведамляюць, што сярод вызваленых таксама няма асуджаных удзельнікаў праэўрапейскіх пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У спэцслужбах Грузіі расказалі, якія хімічныя рэчывы выкарыстоўвалі супраць пратэстоўцаўАкцыі пратэсту пачаліся ў лістападзе 2024 году пасьля таго, як прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Кобахідзэ заявіў пра часовае прыпыненьне перамоваў з ЭЗ.
Акцыі праходзілі ў Тбілісі, Батумі, іншых гарадах краіны. У грузінскай сталіцы пратэсты адбываліся на праспэкце Руставэлі, каля парлямэнту, і некалькі разоў перарасталі ў жорсткія сутыкненьні з паліцыяй. Тады паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыяў.
Міжнародныя праваабарончыя і журналісцкія арганізацыі ахарактарызавалі затрыманьне і крымінальны перасьлед Амаглабэлі як частку «маштабнага наступу на свабоду мэдыя» ў Грузіі. Яны запатрабавалі неадкладна вызваліць журналістку і зьняць зь яе ўсе абвінавачаньні. У чэрвені 2025 году Эўрапарлямэнт большасьцю галасоў прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў да «безумоўнага вызваленьня» Амаглабэлі і асудзіў «сыстэматычныя напады рэжыму „Грузінскай мары“ на незалежныя СМІ і грамадзянскую супольнасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі на два гады пазбаўленьня волі асудзілі журналістку, якая ўдзельнічала ў праэўрапейскіх пратэстах