Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі на два гады пазбаўленьня волі асудзілі журналістку, якая ўдзельнічала ў праэўрапейскіх пратэстах

Мзія Амаглабэлі на судзе ў красавіку 2025 году. Ілюстрацыйнае фота

Судзьдзя Батумскага гарадзкога суду Ніно Сахэлашвілі абвясьціла вырак журналістцы, заснавальніцы і дырэктарцы выдавецтва «Батумэлебі» Мзіі Амаглабэлі: яе пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі.

Як паведаміў праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа», ёй перакваліфікавалі абвінавачаньне. Яе затрымалі на падставе абвінавачаньня ў нападзе на паліцыянта, а прызналі вінаватай у супраціве, пагрозе або гвалце ў дачыненьні асобы, якая ахоўвае грамадзкі парадак, або іншага прадстаўніка ўлады (артыкул 353 Крымінальнага кодэксу Грузіі).

Мзію Амаглабэлі затрымалі 11 студзеня 2025 году ў часе праэўрапейскай акцыі ў Батумі. Празь некалькі гадзін пасьля вызваленьня яе затрымалі зноў — ужо паводле крымінальнай справы. Яе абвінавацілі ў «нападзе на супрацоўніка паліцыі» пасьля таго, як яна, паводле вэрсіі сьледзтва, ударыла па шчацэ начальніка батумскай паліцыі Іраклі Дгебуадзэ.

Пратэстуючы супраць незаконнага затрыманьня і трыманьня ў ізалятары, журналістка абвясьціла галадаваньне, якое спыніла на 38-ы дзень.

Акцыі пратэсту пачаліся ў лістападзе 2024 году пасьля таго, як прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Кобахідзэ заявіў пра часовае прыпыненьне перамоваў з ЭЗ.

Акцыі праходзілі ў Тбілісі, Батумі, іншых гарадах краіны. У грузінскай сталіцы пратэсты адбываліся на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі, каля парлямэнту, і некалькі разоў перарасталі ў жорсткія сутыкненьні з паліцыяй. Тады паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыяў.

Міжнародныя праваабарончыя і журналісцкія арганізацыі ахарактарызавалі затрыманьне і крымінальны перасьлед Амаглабэлі як частку «маштабнага наступу на свабоду мэдыя» ў Грузіі. Яны запатрабавалі неадкладна вызваліць журналістку і зьняць зь яе ўсе абвінавачаньні. 19 чэрвеня Эўрапарлямэнт большасьцю галасоў прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў да яе «безумоўнага вызваленьня» і асудзіў «сыстэматычны напад рэжыму „Грузінскай мары“ на незалежныя СМІ і грамадзянскую супольнасьць».

100 дзён пратэстаў у Грузіі. ФОТА

29 лістапада, у другую ноч пратэстаў пасьля абвяшчэньня грузінскім урадам прыпыненьня перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ, паліцыянт у масцы падфутбольвае дымавую шашку

1/14

28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
29 лістапада пратэстоўцы размахваюць сьцягамі Грузіі і Эўразьвязу перад будынкам парлямэнту
2/14 29 лістапада пратэстоўцы размахваюць сьцягамі Грузіі і Эўразьвязу перад будынкам парлямэнту
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
29 лістапада пацярпелыя пратэстоўцы атрымліваюць мэдыцынскую дапамогу ў машыне хуткай дапамогі пасьля актыўнага прымяненьня паліцыяй сьлезацечнага газу.
3/14 29 лістапада пацярпелыя пратэстоўцы атрымліваюць мэдыцынскую дапамогу ў машыне хуткай дапамогі пасьля актыўнага прымяненьня паліцыяй сьлезацечнага газу.
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
30 лістапада на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі амапаўцы затрымліваюць пратэстоўца. Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да таго, што Эўразьвяз увёў візавыя абмежаваньні для грузінскіх дыпляматаў і ўрадавых службоўцаў.
4/14 30 лістапада на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі амапаўцы затрымліваюць пратэстоўца. Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да таго, што Эўразьвяз увёў візавыя абмежаваньні для грузінскіх дыпляматаў і ўрадавых службоўцаў.
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
1 сьнежня пратэстовец у адгазьніку стаіць у воблаку сьлезацечнага газу, распыленага паліцыяй

5/14 1 сьнежня пратэстовец у адгазьніку стаіць у воблаку сьлезацечнага газу, распыленага паліцыяй

28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
2 сьнежня паліцыянты ідуць у наступ на пратэстоўцаў. Адзін зь іх губляе дубінку падчас нападу
6/14 2 сьнежня паліцыянты ідуць у наступ на пратэстоўцаў. Адзін зь іх губляе дубінку падчас нападу
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
4 сьнежня пратэстоўцы на праспэкце Руставэлі, узброеныя дубінкамі і самаробнымі шчытамі
7/14 4 сьнежня пратэстоўцы на праспэкце Руставэлі, узброеныя дубінкамі і самаробнымі шчытамі
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
9 сьнежня дэманстранты спальваюць ляльку ў выглядзе Бідзіны Іванішвілі. Былы прэм'ер-мільярдэр зьяўляецца заснавальнікам кіроўнай партыі «Грузінская мара». Многія грузіны выказалі незадаволенасьць гэтым сымбалічным актам пратэсту.

8/14 9 сьнежня дэманстранты спальваюць ляльку ў выглядзе Бідзіны Іванішвілі. Былы прэм'ер-мільярдэр зьяўляецца заснавальнікам кіроўнай партыі «Грузінская мара». Многія грузіны выказалі незадаволенасьць гэтым сымбалічным актам пратэсту.

28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
21 сьнежня пратэстоўцы фатаграфуюцца на фоне калядных агнёў на праспэкце Руставэлі
9/14 21 сьнежня пратэстоўцы фатаграфуюцца на фоне калядных агнёў на праспэкце Руставэлі
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
13 студзеня пратэстоўцы гуляюць у стратэгічную настолку Go падчас дэманстрацыі на праспэкце Руставэлі

10/14 13 студзеня пратэстоўцы гуляюць у стратэгічную настолку Go падчас дэманстрацыі на праспэкце Руставэлі

28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
15 лютага ўдзельнікі маршу, якія патрабуюць правядзеньня новых выбараў, ідуць у цэнтры Тбілісі
11/14 15 лютага ўдзельнікі маршу, якія патрабуюць правядзеньня новых выбараў, ідуць у цэнтры Тбілісі
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
21 лютага дэманстранты выходзяць на марш у Тбілісі з патрабаваньнем вызваліць больш за 50 пратэстоўцаў, якія застаюцца ў турмах

12/14 21 лютага дэманстранты выходзяць на марш у Тбілісі з патрабаваньнем вызваліць больш за 50 пратэстоўцаў, якія застаюцца ў турмах

28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
25 сьнежня былая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, самая прыкметная палітычная фігура, якая падтрымлівае пратэсты, вітае дэманстрантаў
13/14 25 сьнежня былая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, самая прыкметная палітычная фігура, якая падтрымлівае пратэсты, вітае дэманстрантаў
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
18 лютага пратэстоўцы спальваюць піньяту ў выглядзе начальніка грузінскага АМАПу Зьвіяда Харазішвілі, на праспэкце Руставэлі
14/14 18 лютага пратэстоўцы спальваюць піньяту ў выглядзе начальніка грузінскага АМАПу Зьвіяда Харазішвілі, на праспэкце Руставэлі
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
Previous slide
Next slide
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG