Чужая вайна і кадравы крызіс. Карбалевіч пра вынікі тыдня.
Вайна Расеі супраць Украіны цягнецца ўжо даўжэй, чым Вялікая Айчынная, на якую так любіць спасылацца Масква. Але без перамог і саюзьнікаў — толькі вайна на разбурэньне і міжнародная ізаляцыя. Для Беларусі гэта чужая і небясьпечная вайна, ад якой улада спрабуе дыстанцыявацца, хоць рызыка ўцягваньня застаецца. На гэтым фоне ў краіне паглыбляецца кадравы крызіс: адны і тыя ж чыноўнікі мяняюць пасады, а ключавыя праблемы так і не вырашаюцца. Валер Карбалевіч падводзіць грамадзка-палітычныя вынікі тыдня.