Адзінай нафтай, што вывозіцца з Вэнэсуэлы, будзе нафта, транспараваная належным чынам і ў адпаведнасьці з законам, — гаворыцца ў паведамленьні.
Судна Veronica ходзіць пад сьцягам Гаяны — апошні раз яно было зарэгістравана каля берагоў Вэнэсуэлы 12 дзён таму, піша The Guardian.
Паводле Reuters, танкер затрымалі ў Карыбскім моры.
15 студзеня а 19:30 менскага часу заплянаваная сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа зь лідэркай вэнэсуэльскай апазыцыі Марыяй Карынай Мачада.
Перахопленыя да гэтага часу суды альбо знаходзіліся пад санкцыямі ЗША, альбо ўваходзілі ў склад «ценевага флёту» караблёў, што выкарыстоўваюцца для перавозкі нафты ў інтарэсах краінаў, што знаходзяцца пад санкцыямі: Вэнэсуэлы, Ірана і Расеі.
Папярэднія затрыманыя танкеры
- Skipper — 10 сьнежня, Карыбскае мора.
- Centuries — 20 сьнежня, Карыбскае мора.
- Marinera (раней Bella 1) — 7 студзеня, Атлянтычны акіян паміж Ісьляндыяй і Шатляндыяй.
- M Sophia — 7 студзеня, Карыбскае мора.
- Olina (раней Minerva M) — 9 студзеня 2026, Карыбскае мора.