Абяры настрой на наступны год і атрымай прадказаньне ў выглядзе рэальнага загалоўка раённай газэты.
«Слава працы», «Прысталічча», «Навіны Старадарожчыны» — у Беларусі працуюць больш за сотню дзяржаўных раённых выданьняў. Мы ўважліва сачылі за іх творчасьцю ўвесь год і сабралі некалькі дзясяткаў лепшых загалоўкаў, а цяпер вы можаце пагадаць на іх у нашай гульні «Раённы Аракул».