Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Сярод іх Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі, Павал Севярынец ды іншыя. Большасьць зь іх вывезьлі ва Ўкраіну.
Вядома, што 5 вызваленых грамадзян Украіны і 104 вызваленых грамадзян Беларусі вывезьлі ва Ўкраіну. Вядома, што нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі вывезены ў Літву.
Радыё Свабода вядзе жывы эфір зь Вільні.
У турмах і сьледчых ізалятарах Беларусі ўтрымліваецца больш за 1100 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зьняволенымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Большасьць вывезьлі ва Ўкраіну. Абнаўляецца