«Сёньня неба спакойнае, гарматы маўчаць, сырэны ня выюць, і сонца ўзыходзіць над Сьвятой Зямлёй, якая нарэшце ў міры», — заявіў Трамп у сваёй прамове, якая была ненадоўга перапынена выкрыкамі з боку аднаго з апазыцыйных дэпутатаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступае перад ізраільскім парлямэнтам 13 кастрычніка 2025
Трамп таксама згадаў вайну ва Ўкраіне, сказаўшы ізраільскім заканадаўцам: «Я думаў, што яе будзе лёгка ўрэгуляваць. Я думаў, што гэта значна прасьцей, чым рабіць тое, што мы толькі што вельмі пасьпяхова зрабілі з Ізраілем».
Раніцай 13 кастрычніка місія Чырвонага Крыжа накіравалася ў сэктар Газа, дзе ХАМАС перадаў ёй 20 ізраільскіх закладнікаў. Паведамляецца, што гэта ўсё закладнікі, якія засталіся ў жывых.
Як паведаміла агенцтва AFP, ХАМАС апублікаваў імёны ізраільцаў, якіх перадаюць Чырвонаму Крыжу.
Вызваленыя ізраільскія закладнікі, блізьняты Галі і Зіў Бэрман, якіх трымалі ў Газе з часу нападу ХАМАС 7 кастрычніка 2023 году, размаўляюць адзін з адным пасля вызваленьня ў рамках абмену. Ізраіль, 13 кастрычніка 2025 году
Абмен праходзіў у два этапы: спачатку ХАМАС вызваліў 7, а потым яшчэ 13 ізраільцаў.
Іх перадалі місіі Чырвонага Крыжу, якая потым перавезла іх у Ізраіль на вайсковую базу, дзе ім акажуць мэдычную дапамогу.
Адзін з вызваленых ізраільскіх закладнікаў, Авінатан Ор (зьлева), ідзе побач з прадстаўніцай ізраільскага войска, 13 кастрычніка 2025
Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных арабаў.
Аднаго з вызваленых палестынскіх зьняволеных вітаюць у Рамалаху, на Заходнім беразе Ярдану, 13 кастрычніка 2025
Ізраільскія закладнікі і палестынскія зьняволеныя вяртаюцца дадому
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Ізраілі прыгадваюць ахвяраў нападу ХАМАС 7 кастрычніка 2023 годаШто папярэднічала
9 кастрычніка Ізраіль і ХАМАС заявілі, што дамовіліся аб спыненьні агню і абмене закладнікамі. 10 кастрычніка ізраільскі кабінэт міністраў ухваліў пагадненьне, якое прадугледжвае вызваленьне ізраільскіх закладнікаў у абмен на арабскіх зьняволеных і пачатак паэтапнага вываду ізраільскіх войскаў з Газы — у адпаведнасьці з ініцыятывай прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў спыненьні двухгадовай вайны ў Газе.
Лічыцца, што ў Газе ўсё яшчэ жывыя дваццаць ізраільскіх закладнікаў, а 26 лічацца загінулымі. Лёс яшчэ двух невядомы. ХАМАС заявіў, што перадача целаў загінулых можа заняць больш часу за вызваленьне тых, хто яшчэ жывы.