У Канстанцінаўцы на Данеччыне ад расейскай бомбы загінулі пяць чалавек

Разбураны пасьля авіяўдару дом у Канстанцінаўцы 18 верасьня 2025

Расейскія войскі зранку скінулі авіябомбу ФАБ-250 на Кастянтыніўку ў Данецкай вобласьці.

Паводле Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, загінулі пяць чалавек — дзьве жанчыны (62 і 65 гадоў) і тры мужчыны (65, 67 і 74 гады).

ФАБ-250 — 250-кіляграмовая авіяцыйная бомба, распрацаваная ў СССР у 1940-я гады. Яна дае моцную выбуховую хвалю і паражае аскепкамі.

Канстанцінаўка месьціцца непадалёк ад фронту. Ад расейскіх абстрэлаў там загінулі дзясяткі чалавек. Да пачатку вайны ў горадзе жылі амаль 80 тысяч чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украінскія войскі зноў пацэлілі ў два НПЗ у Расеі. У Запароскай вобласьці загінулі 18 расейскіх афіцэраў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна і Расея правялі чарговы абмен целаў загінулых