Белы дом: Трамп сустракаецца з Пуціным па просьбе Пуціна

Прэсавая сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт.

Белы дом заявіў у аўторак, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пасьля таго, як Пуцін папрасіў аб гэтым.

Адказваючы на пытаньне аб тым, чаму на саміт на Алясцы, які прысьвечаны пошуку шляхоў заканчэньня вайны ва Ўкраіне, не запрошаны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэсавая сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт сказала:

«Прэзыдэнт Расеі папрасіў прэзыдэнта ЗША сустрэцца праз спэцпрадстаўніка Стыва Ўіткафа, які прыяжджаў у Расею, каб пагаварыць з Пуціным на яго просьбу. І таму прэзыдэнт згаджаецца на гэтую сустрэчу па просьбе прэзыдэнта Пуціна, і мэта гэтай сустрэчы для прэзыдэнта — лепш зразумець, як мы можам пакласьці канец гэтай вайне».

Белы дом таксама пацьвердзіў, што сустрэча Пуціна і Трампа пройдзе ў Анкарыджы, «хоць разглядаліся і іншыя месцы».

12 жніўня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова зь дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіё.

Было праведзенае абмеркаваньне асобных аспэктаў падрыхтоўкі да маючай адбыцца 15 жніўня сустрэчы на Алясцы прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, гаворыцца ў паведамленьні МЗС Расеі.

«З абодвух бакоў пацьверджаны настрой на пасьпяховае правядзеньне мерапрыемства», адзначаецца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Daily Telegraph: Украіна можа пайсьці на саступку часткі сваёй тэрыторыі

ХХХ