Расея атакавала Харкаў авіябомбамі: адзін чалавек загінуў, 9 атрымалі раненьні

Расея ўзмацніла атакі Харкава. Архіўнае фота

Расея абстрэльвае Ўкраіну штодня. Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што наносіць удары толькі па вайсковых цэлях. Але гінуць мірныя жыхары.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў, што ў выніку чарговага авіяабстрэлу Харкава загінуў адзін чалавек і 9 атрымалі раненьні, у тым ліку чатырох шпіталізавалі з выбуховымі траўмамі.

«Загінулы — 24-гадовы цывільны чалавек, працаваў на прадпрыемстве. Быў на працы, калі расейцы нанесьлі ўдар. Пайшоў з жыцьця ў выніку аскепкавага раненьня», — паведаміў кіраўнік Харкаўскай вобласьці.

Мэр Харкава Ігар Церахаў удакладніў, што Расея атакавала жылыя дамы і гаражны каапэратыў у Кіеўскім і Халаднагорскім раёнах гораду. Зьнішчана больш за 40 гаражоў і каля 9 аўтамабіляў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейскія войскі абстралялі Адэсу, ёсьць забітыя і параненыя сярод цывільных

Расея абстрэльвае Ўкраіну штодня. Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што наносіць удары толькі па вайсковых цэлях. Гібель мірных жыхароў і разбурэньні цывільнай інфраструктуры расейскае камандаваньне не камэнтуе.