У Расеі хочуць увесьці катаргу як меру пакараньня для «іншаземных агентаў»

Расейская Дзярждума. Архіўнае фота

На апублікаваны законапраект, які ўнесьлі ў Дзярждуму расейскія дэпутаты, зьвярнула ўвагу SOTA.

Дэпутаты прапануюць устанавіць прымусовую працу (катаргу) у якасьці меры пакараньня па 44 артыкулах Крымінальнага кодэксу Расеі.

Гаворка ідзе аб злачынствах невялікай і сярэдняй цяжкасьці, а таксама аб цяжкіх злачынствах, учыненых упершыню. Так, напрыклад, на катаргу прапануюць адпраўляць «іншаземных агентаў», якія «не выконваюць сваіх абавязкаў» (арт. 330.1 КК Расеі).

Раней парлямэнт Башкартастану накіраваў у Савет заканадаўцаў краіны праект паправак у закон аб кантролі за дзейнасьцю «іншаземных агентаў».

Напрыклад, дэпутаты прапанавалі «іншаземным агентам» ад зьдзелак пакідаць толькі мінімальны памер аплаты працы, а рэшту даходаў накіроўваць расейскім вайскоўцам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты матэрыял распаўсюджаны...». Чаму расейскія «іншаземныя агенты» паведамляюць пра свой статус чытачам, а беларускія «экстрэмісты» — не
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі рэйкавага партызана асудзілі на 12 гадоў калёніі