Рада Эўропы заклікала вярхоўнага прадстаўніка і Эўрапейскую камісію падрыхтаваць далейшыя санкцыі супраць Беларусі, Паўночнай Карэі і Ірану.
Эўрапейская рада адзначыла, што глыбока занепакоеная пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэпрэсіі, парушэньні правоў чалавека і абмежаваньні на ўдзел у палітычнай дзейнасьці і доступ да незалежных СМІ ў Беларусі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню падчас падрыхтоўкі да парлямэнцкіх і мясцовых выбараў 25 лютага, якія не адпавядалі асноўным дэмакратычным стандартам.
Эўрапейская рада заклікала неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных. Там зноў паўтарылі заяву пра салідарнасьць Эўразьвязу зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю і дэмакратычнымі сіламі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд Эўразьвязу адмяніў санкцыі супраць «Белшыны»Акрамя таго, у дакумэнце Генэральнага сакратарыяту Рады Эўропы ўтрымліваюцца пазыцыі асуджэньня Расеі за працяг вайны супраць Украіны і заклік да вызваленьня палітычных зьняволеных у Расеі. Да краін, якія пастаўляюць Расеі прадметы і рэчывы, зьвязаныя з вайсковай сфэрай, зьвернута просьба спыніць такую дзейнасьць.
«Доступ Расеі да адчувальных прадметаў і тэхналёгій з прымяненьнем на полі бою павінен быць максымальна абмежаваны, у тым ліку шляхам праверкі арганізацый у трэціх краінах, якія дазваляюць абыход [санкцый]».
Таксама эўрапейскі орган асудзіў ХАМАС за тэрарыстычныя атакі ў Ізраілі і вітаў адкрыцьцё марскога шляху тэрміновай дапамогі з Кіпру ў Газу. Ізраіль папрасілі ўстрымацца ад апэрацыі ў Рафаху, дзе звыш мільёна палестынцаў шукаюць гуманітарнай дапамогі і бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, як Эўразьвяз абмяжуе пастаўкі збожжа зь Беларусі і РасеіЭўразьвяз выказаўся і пра дзяржавы, якія зьяўляюцца кандыдатамі на далучэньне ці выказвалі такі намер. Эўрапейская рада адзначыла, што спадзяецца на працяг далейшых перамоў з Украінай і Малдовай, заахвоціла Грузію да правядзеньня рэкамэндаваных пераўтварэньняў.
Грунтуючыся на рэкамэндацыі Эўракамісіі ад 12 сакавіка, Рада Эўропы вырашыла пачаць перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз Босьніі і Герцагавіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францыя, Нямеччына і Польшча дамовіліся пра павелічэньне паставак зброі Ўкраіне