Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя, Нямеччына і Польшча дамовіліся пра павелічэньне паставак зброі Ўкраіне


Эманюэль Макрон, Оляф Шольц і Дональд Туск (зьлева направа) на прэс-канфэрэнцыі ў бэрлінскай канцылярыі 15 сакавіка 2024 году
Эманюэль Макрон, Оляф Шольц і Дональд Туск (зьлева направа) на прэс-канфэрэнцыі ў бэрлінскай канцылярыі 15 сакавіка 2024 году

Удзельнікі групы «Вэймарскага трыкутніка» — Францыі, Нямеччыны і Польшчы — дасягнулі дамоўленасьці аб павелічэньні паставак зброі Ўкраіне. Як паведамляе Euronews, Эўрапейская камісія выдзеліла яшчэ 500 мільёнаў эўра на вытворчасьць снарадаў.

Удзельнікі групы «Вэймарскага трыкутніка» — Францыі, Нямеччыны і Польшчы — дасягнулі дамоўленасьці аб павелічэньні паставак зброі Ўкраіне. Як паведамляе Euronews, Эўрапейская камісія выдзеліла яшчэ 500 мільёнаў эўра на вытворчасьць снарадаў.

Канцлер ФРГ Оляф Шольц 15 сакавіка прымаў прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона і прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска ў Бэрліне ў рамках так званай групы «Вэймарскага трыкутніка». Паводле яго, яны дамовіліся аб чатырох прыярытэтах, у тым ліку пра закуп большай колькасьці зброі на сусьветным рынку.

«Будзе пашырана вытворчасьць ваеннай тэхнікі, у тым ліку за кошт супрацоўніцтва з партнэрамі ва Ўкраіне. Мы ствараем новую кааліцыю магчымасьцяў для дальнабойнай ракетнай артылерыі ў рамках фармату „Рамштайн“. Мы таксама будзем нарошчваць нашу падтрымку ў рамках Э», — заявіў Оляф Шольц.

Эманюэль Макрон падкрэсьліў рашучасьць трох краін не дазволіць Расеі перамагчы. «Тое, што мы ўтрох абʼядналіся ў гэты дзень, з аднолькавай дакладнасьцю вызначылі сытуацыю ва Ўкраіне і цьвёрда вырашылі ніколі не дазволіць Расеі перамагчы і да канца падтрымліваць украінскі народ, — гэта наша сіла», — сказаў ён.

У пятніцу Эўракамісія выдзеліла 500 мільёнаў эўра на нарошчваньне вытворчасьці артылерыйскіх снарадаў. Раней Эўразьвяз абяцаў Украіне паставіць ёй адзін мільён артылерыйскіх снарадаў, але ня змог выканаць узятых на сябе абавязацельстваў, зазначаецца ў публікацыі Euronews.

Напярэдадні трохбаковага саміту польскі прэмʼер заявіў, што тройцы неабходна «мабілізаваць усю Эўропу», каб даць Кіеву такую неабходную дапамогу. Як адзначае Руская служба «Голаса Амэрыкі», Украіна нядаўна сутыкнулася зь няўдачамі на полі бою, ва Ўзброеных сіл Украіны ўзьнік крытычны недахоп боепрыпасаў, а дапамога Захаду вычарпалася.

Прэзыдэнт Джо Байдэн 12 сакавіка прызнаў, што апошні транш дапамогі з боку Злучаных Штатаў у памеры 300 мільёнаў даляраў быў «недастатковым». Пакет дапамогі ЗША ў памеры 60 мільярдаў даляраў па-ранейшаму разглядаецца ў Кангрэсе, дзе ўзьніклі рознагалосьсі наконт абʼёму і формы такой дапамогі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG