Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, як Эўразьвяз абмяжуе пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У пачатку сакавіка 2024 году Польшча, Латвія і Літва выступілі зь ініцыятывай увесьці абмежаваньні на пастаўку сельскагаспадарчай прадукцыі ў краіны Эўразьвязу зь Беларусі і Расеі.

Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа з Расеі і Беларусі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу.

Як паведаміла агенцтва Reuters з спасылкай на выданьне Financial Times, мыта можа скласьці 95 эўра за кожную тону збожжа.

Апроч таго, мыта ў памеры 50 адсоткаў плянуюць увесьці на алейнае насеньне зь Беларусі і Расеі, а таксама на вырабленую з алейных прадукцыю.

Што папярэднічала

У пачатку сакавіка 2024 году Польшча, Латвія і Літва выступілі зь ініцыятывай увесьці абмежаваньні на пастаўку сельскагаспадарчай прадукцыі ў краіны Эўразьвязу зь Беларусі і Расеі.

Гэтым ініцыятывамі папярэднічалі акцыі пратэстаў фэрмэраў у Польшчы і Літве, якія выступілі супраць эўрапейскай сельскагаспадарчай палітыкі, у прыватнасьці, супраць укараненьня «зялёнай сыстэмы» — маецца на ўвазе шэраг экалягічных і кліматычных патрабаваньняў. Сярод патрабаваньняў таксама падтрымка жывёлагадоўлі.

Польскія фэрмэры перакрывалі мяжу з Украінай, патрабуючы ўвесьці забарону на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны.

4 сакавіка прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што Польшча будзе прапаноўваць Эўразьвязу ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да сельскагаспадарчай прадукцыі з Расеі і Беларусі.

«Я хацеў бы, каб мы, увесь ЭЗ, прынялі рашэньне аб санкцыях супраць Расеі і Беларусі, якія тычацца прадуктаў харчаваньня і сельгаспрадукцыі. Гаворка ідзе пра ўзмацненьне санкцый у сувязі з нападам Расеі на Ўкраіну і супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй у гэтым нападзе», — сказаў польскі прэм’ер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG