31 студзеня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка расказаў пра вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. З 1996 году незалежныя назіральнікі не прызналі ніводнай выбарчай кампаніі ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ.
Паводле Карпенкі, на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў будуць прэтэндаваць 265 кандыдатаў.
У сярэднім на адно месца ў Палаце прэтэндуе 2,4 кандыдата. Гэта значна менш, чым у папярэднія гады: у 2,7 раза менш, чым на папярэдніх выбарах у ніжнюю палату ў 2019 годзе (703 кандыдаты, 6,4 чалавека на месца), і ў 2,4 раза — чым на выбарах у 2016-м (630 кандыдатаў, 5,7 на месца).
Раней паведамлялася, што рознымі шляхамі — зборам подпісаў, вылучэньнем ад працоўных калектываў і ад партыяў — было вылучана 298 кандыдатаў. 34 (11%) зь іх не зарэгістравалі. 92 (35%) кандыдаты на месца ў Палаце прадстаўнікоў — жанчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вылучана 298 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта значна менш, чым у папярэднія гадыТаксама старшыня ЦВК паведаміў, што на выбарах у мясцовыя саветы на 12 514 месцаў будуць прэтэндаваць 18 802 чалавекі. «Гэта прыкладна 1,5 чалавека на месца», — падкрэсьліў Карпенка.
Раней паведамлялася, што кандыдатамі на мясцовыя выбары вылучалі 18 996 чалавек. Не прайшлі рэгістрацыю 194 прэтэндэнты (1%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Імітацыя канкурэнцыі. Такіх выбараў незалежная Беларусь яшчэ ня бачыла- 25 лютага ў Беларусі ўпершыню пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. На працягу 60 дзён пасьля гэтага адбудзецца першае паседжаньне «Ўсебеларускага народнага сходу» ў новым статусе.
- Тэрмін «выбары» ў дачыненьні да выбарчай кампаніі 2024 году праваабаронцы выкарыстоўваюць з зорачкай («выбары*»), каб падкрэсьліць яго ўмоўнасьць, «бо любая свабодная і справядлівая выбарчая кампанія прадугледжвае ўсе ўмовы, пры якіх у поўнай меры рэалізуюцца правы і свабоды, у тым ліку свабода слова, свабода мірных сходаў і аб’яднаньняў, права ўдзельнічаць у кіраваньні сваёй дзяржавай, свабода ад дыскрымінацыі, якія цяпер у Беларусі практычна адсутнічаюць».
- Назіраць за выбарамі запрасілі прадстаўнікоў цэнтравыбаркамаў краін СНД, Парлямэнцкай асамблеі АДКБ. А Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) запрашэньня не атрымала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі пачынаецца агітацыя да адзінага дня галасаваньня, умовы для яе сталі горшымі- Кампанію незалежнага назіраньня за выбарамі дэпутатаў у Адзіны дзень галасаваньня праводзяць праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт.
- З 1996 году незалежныя назіральнікі не прызналі ніводнай выбарчай кампаніі ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ.