ЦВК Беларусі зарэгістравала 164 ініцыятыўныя групы па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Абвешчаныя ўладамі вынікі апошніх выбараў, якія прайшлі ў жніўні 2020году, выклікалі масавыя акцыі пратэсту. Ілюстрацыйнае фота

Адзіны дзень галасаваньня прызначаны на 25 лютага.

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі паведаміла аб завяршэньні працэсу рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы.

Для вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зарэгістравалі 164 ініцыятыўныя групы і 11221 групу — для вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.

У паведамленьні ЦВК адзначаецца, што ў выбарчыя камісіі ўжо паступілі дакумэнты аб вылучэньні 366 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Для назіраньня за выбарамі акрэдытавалі 3348 унутраных назіральнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Латушка пра «адзіны дзень галасаваньня»: Ня буду заклікаць кагосьці да ўдзелу ў гэтай імітацыі

Адзіны дзень галасаваньня прызначаны на 25 лютага.

Ніводныя выбары ў Беларусі пасьля 1994 года не прызнаваліся свабоднымі і справядлівымі. Апошнія выбары прэзыдэнта 2020 году адзначаліся масавымі фальсыфікацыямі, пратэстамі і гвалтам сілавікоў. Яны выклікалі ўнутраны крызіс і міжнароднае асуджэньне. Беларусы замежжа ўпершыню ня змогуць прагаласаваць.

Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў пазьбягаць удзелу ў рэжымных мерапрыемствах, назваўшы будучую кампанію «рытуалам без сэнсу і справядлівасьці».

«Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам — хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бясьпечных спосабаў супраціву амаль не засталося», — падкрэсьліла яна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Стала вядома, хто ў Менску сабраўся ў дэпутаты: сілавікі, прапагандысты, актывісты праўладных партый