Ва Ўкраіне заявілі аб трох зьбітых расейскіх самалётах Су-34, у Расеі не камэнтуюць

Зьбіты ўкраінцамі расейскі самалёт Су-34 у Чарніаўскай вобласьці ў красавіку 2022 году. Ілюстрацыйнае фота

22 сьнежня Міністэрства абароны Расеі цягам дня паведаміла пра некалькі зьбітых нібыта ўкраінскіх дронаў над Калускай і Бранскай абласьцях. 

Камандуючы Паветраных сіл Украіны Мікола Аляшчук паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы зьбілі адразу тры расейскія самалёты Су-34, зь якіх расейцы абстрэльвалі паўднёвыя тэрыторыі Ўкраіны.

«Сёньня апоўдні на паўднёвым кірунку — мінус тры расейскія знішчальнікі-бамбавальнікі С-34», — паведаміў камандуючы ў сваім тэлеграм-канале.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пуцін і Шайгу падлічылі заходнюю вайсковую дапамогу Ўкраіне і паведамілі пра намер яшчэ больш павялічыць расейскую армію

У Расеі пакуль не камэнтуюць гэтай заявы. 22 сьнежня Міністэрства абароны Расеі цягам дня паведаміла аб некалькіх зьбітых нібыта ўкраінскіх дронах над Калускай і Бранскай абласьцях Расеі.

Ні Ўкраіна, ні Расея не паведамляюць аб сваіх стратах у вайсковай тэхніцы. Кожны бок публікуе свае зьвесткі аб стратах праціўніка. Праверыць гэтыя зьвесткі праз незалежныя крыніцы ў сувязі з баявымі дзеяньнямі немагчыма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ААН: з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіне загінулі больш за 10 тысяч цывільных, у тым ліку 560 дзяцей