Расея заявіла пра ўкраінскую атаку дронамі на акупаваны Крым

Крым, Керч, лістапада 2023

Украінскія вайскоўцы пакуль не камэнтуюць атаку.

Расея заявіла ў аўторак, што абясшкодзіла 35 украінскіх бесьпілётнікаў над анэксаваным Крымскім паўвостравам і Азоўскім морам.

Украінскія ўлады расейцы працягваюць называць «кіеўскім рэжым», а напад на анэксаваны Крым — «тэрарыстычнай атакай». У Міністэрстве абароны Расеі дадалі, што «22 украінскія бесьпілётнікі былі зьнішчаны і 13 іншых перахоплена над Азоўскім морам і Крымам».

Пасьля новай спробы нападу ў аўторак раніцай расейцы заявілі, што чатыры ўкраінскія бесьпілётнікі зьбілі і два перахапілі над Азоўскім морам.

Украінскія СМІ, паведамляючы пра атаку бесьпілётнікаў, адзначаюць, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны пакуль ніяк не камэнтуюць атакі.

Крым, украінскі паўвостраў, анэксаваны Расеяй у 2014 годзе, разьмяшчае штаб Чарнаморскага флёту Расеі і зьяўляецца ключавым шляхам забесьпячэньня расейскіх сіл на поўдні і ўсходзе Ўкраіны. Ён рэгулярна становіцца мішэньню ўкраінскіх сіл.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Растове-на-Доне адкрыюць генконсульства Беларусі, у яго акругу хочуць уключыць і акупаваныя Расеяй рэгіёны Ўкраіны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Маскве заявілі аб інтэнсіўнай атацы Ўкраіны на Крым. Перад гэтым украінская выведка анансавала напад на Керчанскі мост