У сьпісе закладнікаў — 10 ізраільскіх жанчын і дзяцей.
У Ізраілі заявілі, што ХАМАС перадаў новы сьпіс закладнікаў, якіх гатовыя вызваліць, а ў Катары, які зьяўляецца пасярэднікам, пацьвердзіў падоўжаньне спыненьня агню яшчэ на адзін дзень.
Як паведаміла выданьне The Times of Israel, у сьпісе закладнікаў 10 жанчын і дзяцей.
У Міністэрстве замежных спраў Катару заявілі, што замірэньне можа быць яшчэ падоўжана на тых жа ўмовах — толькі ў тым выпадку, калі ХАМАС прадоўжыць абмен закладнікамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У пяты дзень замірэньня групоўка ХАМАС вызваліла дзесяць закладніц