Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пяты дзень замірэньня групоўка ХАМАС вызваліла дзесяць закладніц


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У аўторак, 28 лістапада, у пяты дзень рэжыму спыненьня агню ў паласе Газа групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, перадала Чырвонаму Крыжу чарговых ізраільскіх закладнікаў. Наўзамен Ізраіль павінен вызваліць з турмаў палестынцаў.

Па непацьверджаных дадзеных, павінны быць вызваленыя 10 ізраільцянак — дзевяць жанчын і адна 17-гадовая дзяўчына. Акрамя таго, могуць быць вызвалены ад 6 да 8 грамадзян Тайлянду. Гэтая інфармацыя ўдакладняецца.

Рэжым спыненьня агню дзейнічае ў сэктары Газа з 24 лістапада. Перапынак павінен быць выкарыстаны для вызваленьня ізраільскіх закладнікаў з Газы ў Ізраіль у абмен на вызваленьне палестынскіх зьняволеных з ізраільскіх турмаў, а таксама дастаўку гуманітарнай дапамогі палестынцам.

Спачатку часовае замірэньне прызначалі на чатыры дні. За гэты час у Ізраіль вярнуліся 51 ізраільцянін і больш за 20 іншаземцаў.

27 лістапада спыненьне агню ў сэкт ары Газа і вызваленьне закладнікаў і палестынскіх зьняволеных былі працягнутыя яшчэ на два дні па формуле вызваленьня 10 ізраільскіх закладнікаў і 30 палестынцаў кожны дзень. Пасьля гэтага часовае замірэньне, паводле зьвестак СМІ, можа быць працягнутае яшчэ на два дні.

Пасярэднікамі пры ўрэгуляваньні канфлікту выступаюць сярод іншых Эгіпет і Катар. У Досе зараз знаходзяцца эгіпэцкія, катарскія, амэрыканскія і ізраільскія афіцыйныя асобы. У сталіцу Катара таксама прыбыў кіраўнік ЦРУ Ўільям Бэрн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG