Wall Street Journal: «Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што Расея нарошчвае ядзерны патэнцыял у Беларусі»

Ракетная сыстэма "Іскандэр", здольная несьці ядзерныя боегалоўкі

Амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal (WSJ) мяркуе, што месца дысьлякацыі расейскіх ядзерных боегаловак у Беларусі — сховішча пад Асіповічамі. Журналісты WSJ прыйшлі да такой высновы на падставе аналізу спадарожнікавых здымкаў і матэрыялаў беларускіх дзяржаўных СМІ.

Яшчэ вясной 2023 году WSJ пачала назіраць са спадарожніка за адной з пляцовак у Асіповіцкім раёне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка заявіў, што палова з заплянаванай для разьмяшчэньня расейскай ядзернай зброі ўжо ў Беларусі

Год таму пляцоўку засадзілі лесам. Але вясной 2023 году на спадарожнікавых здымках зьявіліся дзьве дадатковыя паласы плота на месцы ляснога масіву.

Выданьне зьвяртае ўвагу, што такая агароджа можа быць адметнай асаблівасьцю сховішча ядзерных боегаловак. Падобная агароджа атачае сховішча ў Калінінградзе.

У ліпені Фэдэрацыя амэрыканскіх вучоных пасьля вывучэньня спадарожнікавых здымкаў ад Maxar паведаміла, што ў Асіповічах пабудавалі новы ангар для «Іскандэраў», якія могуць несьці тактычную ядзерную зброю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Што такое тактычная ядзерная зброя і ці могуць яе разьмясьціць у Беларусі. Пытаньні і адказы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Пасьля таго як завязуць ядзерную зброю, у Беларусі зьявіцца сталая расейская вайсковая база», — меркаваньне расейскага вайсковага экспэрта