Мінабароны РФ паведаміла пра атаку дронаў з боку Чорнага мора. Жыхары Сочы кажуць пра выбухі

Архіўнае ілюстрацыйнае фота: бесьпілётнік Bayraktar

Раніцай 14 кастрычніка Мінабароны Расеі заявіла, што зьбіла два ўкраінскія дроны над Чорным морам ля ўзьбярэжжа Краснадарскага краю.

«Пацярпелых і разбурэньняў у горадзе няма. Аэрапорт і ўсе сыстэмы курорта працуюць штатна», — напісаў мэр Сочы Аляксей Капайгародскі пасьля атакі.

Раней жыхары Сочы і навакольля расказалі пра выбухі ў горадзе і апублікавалі некалькі відэа.

Па словах суразмоўцы навіновага тэлеграм-канала «Осторожно, новости», выбухі былі чутныя ля Алімпійскага парку і нават у цэнтры Сочы. Іншыя распавядалі пра сырэны, вынікае са скрыншота мясцовага чату, які апублікавала Astra.

  • З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўлады рэгіёнаў Расеі паведамлялі пра атакі бесьпілётнікаў больш за 500 разоў, падлічыла РБК. Ёсьць разбурэньні і ахвяры. Мінабароны Расеі сьцьвярджае, што атакі вядуцца з украінскага боку. Кіеў гэтыя паведамленьні не камэнтуе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Gallup: 91% украінцаў называюць перамогай вяртаньне ўсіх акупаваных тэрыторый уключна з Крымам