Сёлета на вадзе загінулі 293 чалавекі, у тым ліку 18 дзяцей. Для параўнаньня: летась патанулі 307 чалавек.
Аб гэтым расказаў начальнік галоўнага ўпраўленьня аварыйна-выратавальных службаў і рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі Міністэрства надзвычайных сытуацый Сяргей Новік, перадае БЕЛТА.
Паводле Новіка, па статыстыцы, у большасьці выпадкаў сьмерцяў дзяцей на вадзе вінаватая бестурботнасьць бацькоў. Сьмерць на вадзе надыходзіць, як правіла, у месцах не абсталяваных для купаньня, сьвечыць ён.
«Мы стараемся перасьцерагаць, нагадваючы аб небясьпецы, якая ўтойваецца ў вадзе, праз СМС, але толькі ўласная пільнасьць і ўважлівасьць можа зьберагчы ад трагедыі», — падкрэсьлівае начальнік галоўнага ўпраўленьня аварыйна-выратавальных службаў і рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За выходныя ў Беларусі патанулі 10 чалавек, зь іх двое непаўналетніх ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пачатку году ў Беларусі патанулі 133 чалавекі, у тым ліку чацьвёра дзяцей