Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За выходныя ў Беларусі патанулі 10 чалавек, зь іх двое непаўналетніх


Возера ў Магілёве. Ілюстрацыйнае фота
Возера ў Магілёве. Ілюстрацыйнае фота

Алькаголь становіцца дадатковай крыніцай небясьпекі пры купаньні.

«Асноўнымі прычынамі гібелі людзей становяцца ігнараваньне правілаў бясьпечных паводзін, якія ў большасьці выпадкаў падмацоўваюцца алькаголем», — зазначае Сьледчы камітэт Беларусі.

Паводле СК, у Полацку двое падлеткаў прыйшлі на кар’ер і пілі алькаголь. 17-гадовы хлопец вырашыў выкупацца і патануў. Высьветлілася, што ён ня ўмеў плаваць.

У Рэчыцкім раёне 15-гадовая дзяўчына патанула ў рацэ Бярэзіне. Увечары яна прыехала зь сямʼёй на адпачынак, а пад раніцу маці заўважыла адсутнасьць дачкі. На беразе знайшлі тэлефон, а дне ракі — плед дзяўчыны. МНС і Таварыства выратаваньня на водах працягваюць яе пошукі.

Гэтае месца не было прызначанае для купаньня: бераг абрывісты і ў ракі моцная плынь.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG