Паводле апэратыўных зьвестак Беларускага рэспубліканскага таварыства ратаваньня на водах, з пачатку году патанулі 133 чалавекі, у тым ліку чацьвёра дзяцей.
Адзначаецца, што з агульнай колькасьці патанулых дарослых 41 знаходзіўся ў стане алькагольнага ці наркатычнага ап’яненьня. У 2022 годзе, паводле зьвестак Міністэрства надзвычайных сытуацый, патанулі 390 чалавек, у тым ліку 26 дзяцей.
Ратавальнікі нагадваюць, што трэба купацца толькі ў цьвярозым стане ў спэцыяльна адведзеных месцах, на абсталяваных пляжах. Не рэкамэндуецца плаваць у адзіноце, каля суднаў, якія блізка ідуць, не заплываць за буйкі і іншыя агароджы, не выпускаць з поля зроку дзяцей.