Ад расейскага ракетнага абстрэлу Краматорску загінулі два чалавекі. Сярод параненых — дзіця

У выніку ракетнага ўдару па Краматорску загінулі два чалавекі, яшчэ 22 параненыя, у тым ліку дзіця, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

У выніку ракетнага ўдару па Краматорску загінулі два чалавекі, яшчэ 22 параненыя, у тым ліку дзіця, паведамляе МУС Украіны.

«Два ракетныя ўдары па Краматорску. Расея нацэлілася на месцы масавага знаходжаньня людзей. Загінулі два чалавекі. 22 параненыя, у тым ліку адно дзіця. Пашкоджаныя будынкі гасьцініцы, рэстарана і некалькіх прыватных дамоў», — напісаў у тэлеграме кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка.

Разбор завалаў працягваецца, там яшчэ могуць быць людзі.

Як паведаміў у эфіры рэспубліканскага тэлемаратону кіраўнік Данецкай вобласьці Паўло Кірыленка, пад удар трапіла кавярня, дзе быў «вялікі натоўп людзей».

Па словах кіраўніка офісу прэзыдэнта Андрэя Ярмака, другі ракетны ўдар па Данецкай вобласьці быў нанесены па сялу Беленькае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Латушка расказаў, на каго перадалі матэрыялы ў Гаагу ў сувязі зь незаконным перамяшчэньнем украінскіх дзяцей у Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расея праз год зноў абстраляла Крамянчук. Летась пры абстрэле гандлёвага цэнтру тут пацярпелі звыш 100 грамадзян