ААН: ва Ўкраіне з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня загінулі больш як 9 тысяч цывільных

Расстраляны расейскімі войскамі дзяржаўны сьцяг Украіны. Ілюстрацыйнае фота

Але фактычны лік ахвяр значна вышэйшы.

Упраўленьне Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН паведаміла, што ахвярамі поўнамаштабнага расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну сталі 24 862 цывільныя, у тым ліку 9083 забітыя і 15 779 параненых.

Згодна са справаздачай, найбольшая колькасьць мірных грамадзян пацярпелі ў Данецкай і Луганскай абласьцях. У прыватнасьці, на падкантрольных Украіне тэрыторыях: 4105 забітых і 5861 — параненых, а Расеі — 2 011 забітых і 2 778 параненых.

У дакумэнце адзначаецца, што фактычныя лічбы ахвяр «значна вышэйшыя, бо паступленьне інфармацыі зь некаторых месцаў, дзе ішлі інтэнсіўныя ваенныя дзеяньні, было адкладзена, а многія паведамленьні ўсё яшчэ чакаюць пацьверджаньня».

Найперш гэта датычыць Марыюпалю (Данецкая вобласьць), Лісічанску, Папаснай і Севераданецку (Луганская вобласьць).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіне загінулі сама меней 489 дзяцей, больш за тысячу атрымалі раненьні