Расейскія войскі абстралялі Крывы Рог, загінулі мінімум 11 чалавек

Ахвяры расейскага абстрэлу Крывога Рога. 13 чэрвеня 2023

Расея працягвае начныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Гэтым разам пад атаку зноў трапіла радзіма прэзыдэнта Зяленскага, горад Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласьці.

Пра абстрэл Крывога Рогу паведамілі экстраныя службы Ўкраіны. Частку расейскіх ракетаў зьбіла СПА, але некаторыя трапілі ў будынкі, у тым ліку жылыя дамы. Пакуль вядома пра 11 загінулых і 28 параненых, 19 чалавек шпіталізавалі.

Пад удар трапіў 5-павярховы дом, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак.

Наступствы расейскага абстрэлу Крывога Рога. 13 чэрвеня 2023

Крывы Рог — буйны прамысловы цэнтар Украіны. Акрамя таго, гэта родны горад прэзыдэнта краіны Ўладзіміра Зяленскага.

У другой палавіне дня 13 чэрвеня Міністэрства абароны Расеі заявіла, што паветрана-касьмічныя сілы Расеі «нанесьлі групавыя ўдары высокадакладнай зброяй вялікай далёкасьці паветранага базаваньня па месцах канцэнтрацыі апэратыўных рэзэрваў Узброеных сіл УКраіны, а таксама па складзе боепрыпасаў і ўзбраеньня замежнай вытворачасьці».

Пасьля расейскага абстрэлу Крывога Рога. 13 чэрвеня 2023

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейскія войскі зноў абстралялі Харкаўскую вобласьць — ёсьць загінулыя. У Днепрапятроўскай вобласьці загінула 2-гадовая дзяўчынка