Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі зноў абстралялі Харкаўскую вобласьць — ёсьць загінулыя. У Днепрапятроўскай вобласьці загінула 2-гадовая дзяўчынка


Разбураны абстрэлам жылы дом у вёсцы Цыркуны Харкаўскай вобласьці, 22 траўня 2023
Разбураны абстрэлам жылы дом у вёсцы Цыркуны Харкаўскай вобласьці, 22 траўня 2023

Пракуратура Харкаўскай вобласьці Ўкраіны паведаміла, што 4 чэрвеня расійскія вайскоўцы зноў абстралялі Ваўчанск, у выніку чаго загінулі двое мірных жыхароў ва ўзросьце 62 і 74 гадоў.

Харкаўская вобласьць амаль кожны дзень падвяргаецца расейскім абстрэлам. Масква, нягледзячы на доказы і сьведчаньні, адмаўляе абстрэл мірнага насельніцтва.

Увечары суботы і ў ноч на нядзелю расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны. Былі часткова разбураны два шматпавярховыя і дзесяць прыватных дамоў. З-пад завалаў раніцай у нядзелю дасталі цела двухгадовай дзяўчынкі, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак. Пацярпелі 22 чалавекі, у тым ліку пяць дзяцей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG