ЗША ня бачаць прычын для карэкціроўкі сваёй стратэгічнай ядзернай пазыцыі праз дамоўленасьці Масквы і Менску

Капітолій, ЗША.

«Мы ня бачым прычын для карэктаваньня нашай стратэгічнай ядзернай пазыцыі або якіх-небудзь прыкмет таго, што Расея рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю», — сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Мэт'ю Мілер на брыфінгу ў Вашынгтоне 25 мая.

«Мы ня бачым прычын для карэктаваньня нашай стратэгічнай ядзернай пазыцыі або якіх-небудзь прыкмет таго, што Расея рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю», — сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Мэт'ю Мілер на брыфінгу ў Вашынгтоне 25 мая.

Дамоўленасьці Масквы і Менску па разьмяшчэньні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) ён назваў «прыкладам безадказных паводзін, якія мы назіраем з боку Расеі з моманту яе поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну больш як год таму».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Гаспадаром ядзернай зброі Лукашэнка ня будзе», — палітоляг Класкоўскі

Прэс-сакратар Белага дому Карын Жан-П’ер на брыфінгу заявіла пра адсутнасьць «прыкмет таго, што Расея рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю», піша BPN.

25 мая міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін і яго расейскі калега Сяргей Шайгу падпісалі ў Менску дакумэнты, якія вызначаюць «парадак утрыманьня расейскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спэцыяльным сховішчы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Расея, разьмяшчаючы ў Беларусі тактычную ядзерную зброю, «не перадае яе рэспубліцы, кантроль над ёй і рашэньне аб прымяненьні застаецца за Масквой», — заявіў кіраўнік Мінабароны РФ.

Аляксандар Лукашэнка, адказваючы ў гэты дзень у Маскве на пытаньні журналістаў, заявіў, што перамяшчэньне расейскай ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі пачалося ўжо.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ціханоўская: «Ядзерная зброя — не „парасон“, а мішэнь для зваротнага ядзернага ўдару»