«Беларускі Гаюн»: тры расейскія самалёты МіГ-31К, здольныя несьці гіпэргукавыя ракеты «Кінжал», вылецелі зь Беларусі ў Расею

Расейскі зьнішчальнік МіГ-31К падымаецца ў паветра зь беларускага аэрадрома ў лютым 2023 году. Архіўнае фота

Расея перакінула гэтыя зьнішчальнікі ў Беларусь у сьнежні 2022 году.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведаміла, што тры самалёты МіГ-31К, якія належаць Вайскова-касьмічным сілам Расеі, вылецелі зь беларускага аэрадрома ў кірунку Расеі.

Расейскія зьнішчальнікі МІГ-31К, здольныя несьці гіпэргукавыя ракеты «Кінжал», базаваліся на аэрадроме ў Мачулішчах.

Расея перакінула гэтыя зьнішчальнікі ў Беларусь у сьнежні 2022 году. Звычайна, калі гэтыя зьнішчальнікі падымаліся ў паветра зь беларускай тэрыторыі, ва ўсёй Украіне абвяшчалася паветраная трывога.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расея ўначы дронамі атакавала некалькі абласьцей Украіны. Ёсьць ахвяры сярод цывільных