Калекцыю «Мова. Ў» гадзіньнікавага завода «Луч» раскупілі за суткі

Гадзіннік з новай лімітаванай калекцыі «Мова. Ў» распрадалі ў рэкордныя тэрміны. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках завода «Луч».

Пра папярэднія замовы на новую лімітаваную калекцыю гадзіньнікаў «Мова. Ў» прадпрыемства аб’явіла напярэдадні. Там паведамілі, што яе стваральнікі натхняліся творчасьцю беларускіх пісьменьнікаў Янкі Брыля, Максіма Танка і Петруся Броўкі, піша «Zerkalo».

Сёньня прэс-служба завода паведаміла, што ўся калекцыя распрададзена, папярэдняя замова на яе спыненая.

Кожная з трох мадэляў гадзіньніка была выпушчана ў колькасьці 70 экзэмпляраў. Кошт гадзіньніка — 359 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскі гадзіньнікавы завод «Луч» выпусьціў калекцыю да Дня роднай мовы


Гэта ўжо ня першы нацыянальны праект заводу «Луч». У 2018 годзе завод выпусьціў калекцыю «Волат», прысьвечаную беларускім нацыянальным героям — Канстанціну Астроскаму, Давыду Гарадзенскаму і Міхалу Глінскаму.

У 2019 годзе да Дня матчынай мовы «Луч» выпусьціў калекцыю аднастрэлкавых гадзіньнікаў зь літарамі ДЖ і ДЗ.

Праз год, у лютым 2020 году, завод выпусьціў гадзіньнікі зь вершам «Зорка Вэнэра». Гэта былі дзьве ўнісэкс-мадэлі — з чорным і сінім цыфэрблятам — выпушчаныя па 200 асобнікаў. Зь пярэдняга боку на гадзіньніках толькі зорнае неба і лягатып заводу, але на адваротным баку выбітыя першыя радкі верша «Зорка Вэнэра».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Моўны навігатар у сеціве: глядзім YouTube
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усе кнігі Бібліятэкі Свабоды